У нядзелю без ападкаў. Ноччу +1..+ 7°С, месцамі па краіне, а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі на глебе і ў паветры чакаюцца замаразкі 0..-3°C; максімальная тэмпература паветра днём +16..+22°С. У Мінску ноччу +1..+3°C, удзень +18.. +20°C.
У панядзелак пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу +2..+ 8°С, максімальная тэмпература днём +19..+24°С.
У аўторак, перадапошні дзень вясны, таксама пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдзе невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу +5..+12°C, максімальная тэмпература днём будзе ад +18°C па паўночным захадзе да + 26°C па паўднёвым усходзе Беларусі.
Карта Міністэрства лясной гаспадаркі
Па-ранейшаму ў большасці раёнаў Беларусі забаронена (на карце — чырвоны колер) наведванне лясоў. Жоўтым пазначаныя раёны, дзе наведванне абмежавана (нельга заязджаць на машыне).






на какой высоте?)
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/317741