Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 200 беларускіх і расійскіх кампаній. У тым ліку супраць МАЗа, завода імя Вавілава, завода «Агат»
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць больш як 200 расійскіх і беларускіх кампаній, сярод якіх шмат рамонтных заводаў. Акрамя фізічных асоб, санкцыі пашыраныя ў дачыненні да 220 юрыдычных асоб, звязаных з Расіяй.
Уладзімір Зяленскі. Фота: сайт «Украінскай праўды»
У спіс трапілі структуры МТС і РЖД, а таксама беларускія кампаніі: Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі механічны завод імя Вавілава, «Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт», «Аршанскі авіярамонтны завод», ТАА «Дока», ААТ «Агат», УП «Геаінфармацыйныя сістэмы», Завод «СВТ», завод «Гарызонт», Гомельскае канструктарскае бюро «Прамень», Мінскі НДІ радыёматэрыялаў, «Тэтраэдр» і інш.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ
Пры гэтым вельмі дзіўна выглядае невыкарыстанне сапраўды балючых інструментаў з боку G7:
распіярэная камісія Ермака-Макфола ніякіх ініцыятываў на гэты конт не афішуе, а з агульнаеўрапейскіх структур ўвогуле ідуць інсайды на конт непашырэння санкцый па запытах Украіны.