Леанід Калінін

Леанід Калінін

Прычына — «у сувязі з пярэчаннямі прынясенню ў кафедральны саборны Храм Хрыста Збаўцы Масквы іконы «Святая Тройца» прападобнага Андрэя Рублёва».

Адна з пасад, якую ён займаў, — старшыня экспертнай рады РПЦ па царкоўным мастацтве і рэстаўрацыі, паведамляе РБК.

Скандал з іконай Андрэя Рублёва выбухнуў на мінулым тыдні, калі стала вядома, што Пуцін вырашыў перадаць знакамітую ікону з Траццякоўскай галерэі РПЦ.

«Абраз «Святая Тройца» Андрэя Рублёва не падлягае выдачы за межы Траццякоўскай галерэі на свята Сёмухі 4 чэрвеня гэтага года з-за складанага і нестабільнага стану, а таксама непрадказальнасці працэсу негатыўных змен. Цяпер абраз знаходзіцца ў рэстаўрацыйнай майстэрні ў працэсе неадкладнай рэстаўрацыі помніка», — заявілі эксперты.

«Умовы захоўвання павінны быць забяспечаны ў любым месцы —хоць у Траццякоўскай галерэі, хоць у Траецкім саборы лаўры, і тут не месца важна, а якасць той капсулы, у якую абраз будзе змешчаны», — даводзіў тады кіраўнік экспертнай рады Маскоўскага патрыярхата па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі протаіерэй Леанід Калінін.

Чытайце таксама:

Траццякоўская галерэя адмовілася выдаваць РПЦ абраз Андрэя Рублёва «Тройца»

Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8