Скрыншот відэа iihf.com
На апошніх хвілінах пры ліку 2:3 за штуршок суперніка на борт быў выдалены Оскар Батня, латвійцы засталіся ў меншасці, і канадцы паставілі кропку ў матчы — 4:2.
Канада — у фінале. Яна 27 разоў была чэмпіёнам свету.
Тым не менш для нашых паўночных суседзяў гэты чэмпіянат — вялікае дасягненне. Латвія ўпершыню ў гісторыі прабілася ў паўфінал. А заўтра паспрачаецца за бронзу.
У другім паўфінале сёння згуляюць ЗША і Нямеччына.
Матч за 3-е трэцяе месца пачнецца заўтра ў 15:20, фінал — у 20:20.
Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
Сенсацыя на чэмпіянаце свету! Латвія перамагла Швецыю і выйшла ў паўфінал
«Я ніколі не пераставаў быць верным яму». Макрон назваў свой любімы футбольны клуб. І гэта не ПСЖ
Холанда прызналі найлепшым гульцом АПЛ у гэтым сезоне. Яго вынікі неверагодныя





