Па сабе ён пакінуў добрую памяць і некалькі грунтоўных даследаванняў, у тым ліку пра камуністычныя рэпрэсіі на Віцебшчыне ў перыяд з 1918 па 1950-я гады, піша «Віцебская вясна».

Уладзімір Іваноў шмат гадоў працаваў у органах МУС і на мытні, быў ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Калі выйшаў на пенсію, увесь свой вольны час прысвячаў вывучэнню гісторыі роднага краю: хадзіў у вандроўкі, шмат працаваў у архівах, збіраў цікавыя артэфакты, разам з сябрам Пятром Марозавым стварыў на могілках у вёсцы Шэвіна ўнікальную экспазіцыю пад адкрытым небам, прысвечаную старажытным пахавальным абрадам крывічоў.

Адной з тэм, якія цікавілі даследчыка, былі рэпрэсіі савецкага часу ў дачыненні да жыхароў Віцебскага рэгіёна. Некалькі ягоных даследаванняў было выдадзена. Уладзімір Іваноў быў удзельнікам грамадскай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», шмат зрабіў для ўшанавання памяці ахвяр сталінскага тэрору пад Віцебскам.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
40
Абуральна
7