«Траекторыя падзення» Жусцін Трые — гісторыя пра нямецкую пісьменніцу, якая жыве ў Альпах са сваім французскім мужам і сынам-падлеткам, які страціў зрок у аварыі. У адзін момант яе муж выпадае з акна і памірае. Пасля гэтага жанчыну судзяць як галоўную падазраваную.

Гран-пры фестывалю атрымала карціна «Зона інтарэсаў» Джонатана Глейзера, знятая па матывах аднайменнага рамана Марціна Эміса.

Прыз журы ўзяла стужка «Апалае лісце» рэжысёра Акі Каўрысмякі.

Астатнія трыумфатары:

  • Найлепшая рэжысура — Чан Ань Хун («Рагу Дадэна Буфана»).
  • Найлепшы сцэнарый — Юдзі Сакамота, «Монстр» (рэжысёр Хіракадзу Карээда).
  • Найлепшая мужчынская роля — Кодзі Якусэ («Выдатныя дні», рэжысёр Вім Вендэрс).
  • Найлепшая жаночая роля — Мэрвэ Дыздар («Пра сухую траву», рэжысёр Нуры Більге Джэйлан).
Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4