Фота: elements.envato.com

Фота: elements.envato.com

Журналісты пішуць, што пагадненне дазволіць ЗША яшчэ больш павялічыць дзяржаўную запазычанасць, якая ўжо перавысіла 31,4 трлн даляраў.

«Некаторы час таму я размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам. Пасля таго, як ён губляў час і месяцамі адмаўляўся весці перамовы, мы прыйшлі да прынцыповага пагаднення, годнага амерыканскага народа», — напісаў Макарці па выніках перамоў у твітары.

У Reuters пагадненне, праўда, апісваецца як «далёкае ад ідэальнага», яно мусіць прайсці цяжкі шлях да канчатковага рашэння ў Кангрэсе ЗША. Пагадненне мае павысіць ліміт доўгу на два гады.

Байдэн, у сваю чаргу, заявіў, што кампрамісны законапраект аб дзяржаўнай запазычанасці спыніць наступленне «катастрафічнага дэфолту». Ён назваў гэта «пагадненнем, якое азначае, што не ўсе атрымліваюць тое, што хочуць».

Раней Мінфін ЗША папярэджваў, што без павышэння столі дзяржаўнага доўгу ЗША грошы ў краіны для аплаты сваіх рахункаў скончацца 5 чэрвеня, і гэта стане велізарным узрушэннем не толькі для саміх Злучаных Штатаў, але і для ўсёй сусветнай эканомікі.

Чытайце таксама:

1 чэрвеня ў ЗША могуць скончыцца грошы. Міністарка фінансаў просіць Кангрэс падняць столь дзярждоўгу

Каб расплаціцца з доўгам, Шры-Ланка перадасць Кітаю 100 тысяч макак. Але для чаго?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1