Вальфовіч наракае, што «на тэрыторыі сумежных краін, на тэрыторыі перш за ўсё Польшчы, — да 4% ВУП адводзіцца на патрэбы абароны».

«Ствараецца, па вялікім рахунку, наступальная групоўка, гэта бачна няўзброеным вокам. Каб астудзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсці гэтым жа шляхам, і эканоміку перанакіраваць на вайсковыя патрэбы, пачаць павялічваць і разгортваць Узброеныя сілы да колькасці ваеннага часу, але гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян, насельніцтва Беларусі. Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа.

Дык вось адным з элементаў, скажам так, стратэгічнага стрымлівання ў ваенным плане, вядома, з'яўляецца тактычная ядзерная зброя», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Вальфовіч сцвярджае, што гэта Захад не пакінуў Беларусі іншага выйсця. «Хоць, выводзячы ў 1990-я гады ядзерную зброю з Беларусі, Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, гарантаваў забеспячэнне бяспекі, адсутнасць якіх-небудзь санкцый у дачыненні да Беларусі, — перадаў наратывы прапаганды дзяржсакратар Рады бяспекі. — Сёння ўсё парушана, таму размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — гэта адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання».

Вальфовіч мяркуе, што «чырвоныя лініі» на Захадзе не пяройдуць, не патлумачыўшы, што мае на ўвазе. Але як што, дык Вальфовіч гатовы да прымянення ядзернай зброі. 

«Таму што прымяненне нават тактычнай ядзернай зброі прывядзе да незваротных наступстваў. Гэта будзе, вядома, крайні крок. Але крок, апраўданы для таго, каб абараніць нашу краіну. Нам чужога не трэба, але сваё мы ніколі не аддадзім», — сказаў ён. 

25 мая міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якімі вызначаецца парадак размяшчэння ў нашай краіне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі. Шайгу пры гэтым падкрэсліў, што кантроль за зброяй, а таксама прыняцце рашэнняў аб прымяненні застаюцца за Расіяй.

Чытайце таксама:

«Разам з расійскай зброяй можа з’явіцца і расійская вайсковая база. А выперці іх будзе складана». Якія наступствы атрымае Беларусь праз размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі

Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад?

«Казаць, што мы ўсе памром, — дакладна няправільна». Эксперт пра магчымыя наступствы ядзернай вайны 

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
46