Тамара Макарава справа. Фота: тэлеграм-канал Вярхоўнага суда

Тамара Макарава справа. Фота: тэлеграм-канал Вярхоўнага суда

Адваката Міхаіла Макарава затрымалі ў верасні 2022-га, а асудзілі ў сакавіку 2023-га на год калоніі па 342 артыкуле («Актыўныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). 

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Макараў паходзіць з сям'і юрыстаў. Яго жонка адвакат, маці і брат — юрысты. 

Маці Міхаіла, Тамара Макарава, — загадчыца кафедры экалагічнага і аграрнага права юрфака БДУ. 

Сёння на юрфаку БДУ прадстаўнікі Вярхоўнага суда ўзнагароджвалі супрацоўнікаў факультэта. Прымеркавана гэта было да 100-годдзя Вярхоўнага суда. 

Тамару Макараву таксама запрасілі. На фота, апублікаваным у тэлеграм-канале суда, яна сядзіць побач з дэканам юрфака Шыдлоўскім і красамоўна глядзіць на тых, хто на сцэне. 

Але вось нюанс: на тых жа фота, апублікаваных на сайце Вярхоўнага суда, Макараву абрэзалі. На фота відаць толькі Шыдлоўскага. 

Скрыншот з сайта Вярхоўнага суда 

Скрыншот з сайта Вярхоўнага суда 

Вярхоўны суд Беларусі пасля 2020 года не аспрэчыў ніводнага незаконнага рашэння судоў па палітычных і каля-палітычных справах. У Вярхоўным судзе судзілі некаторых палітвязняў, каб не даць ім магчымасці падаць апеляцыю. 

Чытайце таксама: 

«Атачыў сябе даносчыкамі». Расказваем пра дэкана юрфака БДУ, са студэнтам якога двойчы запісалі відэа ў духу сілавікоў

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
10