«У прыватнасці, зламыснікі пачалі рассылаць на электронную пошту паведамленні са спасылкамі на шкадлівы рэсурс», — паведамляе прадпрыемства.

«Звяртаем Вашу ўвагу, што РУП «Белпошта» не рассылае падобныя паведамленні. Будзьце асабліва ўважлівыя пры пераходзе па спасылках», — гаворыцца ў паведамленні.

Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць такія спасылкі для скіравання на падробленыя старонкі з мэтай заражэння прылад шкоднасным праграмным забеспячэннем і завалодання персанальнымі звесткамі.

Пры гэтым, часцей за ўсё, мэта зламыснікаў — атрыманне інфармацыі пра плацежную карту і крадзеж грошай.

Чытайце таксама:

Viber папярэджвае пра новы метад махлярства ў месенджары

Ад макароны да арэхаў: у інтэрнэт-краме «Белпошты» з'явіліся прадукты

Прыватнасці і бяспекі ў сеціве стане яшчэ менш. КДБ і ААЦ атрымаюць доступ да вялікага аб'ёму персанальных даных

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4