Паводле беларускіх мытнікаў, новаўвядзенне польскага боку сапраўды забараняе суб'ектам гаспадарання Еўрапейскага саюза рабіць перачэпку беларускіх і расійскіх транспартных сродкаў.

У той жа час перагрузка тавараў пакуль застанецца актуальнай, толькі што гэтая аперацыя патрабуе больш выдаткаў — як матэрыяльных, так і часавых.

І гэта, маўляў, яшчэ больш пагоршыць становішча еўрапейскага бізнэсу. Затое беларуская мытня «працягне прымаць усе магчымыя меры для садзейнічання развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?