«У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.

Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:

  • Экскурсіі, вандроўкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
  • Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
  • Спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • Рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, гульні, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра», — паведамляе фонд «Байсол».

Па стане на 07:40 30 мая сабрана 21 155 еўра з неабходнай сумы 26 500 еўра. Больш за 200 дзяцей з 265 атрымалі выплаты, паведаміў Андрэй Стрыжак.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0