Андрэй Хмель

Андрэй Хмель

Прызначаючы новага кіраўніка Гродна, Лукашэнка кампліментарна адгукнуўся пра яго працу ў ЖКГ.

«Каб вы разумелі, у мяне вельмі добрае стаўленне да вашых падыходаў, вашай працы, якой вы займаліся. Пасада міністра вельмі важнага, але невялікага органа [Міністэрства ЖКГ], здавалася б, незаўважная. Нічога падобнага! Для мяне гэта было прыкметна».

Лукашэнка намякнуў на тое, што новага мэра Гродна папрасіў губернатар Гродзенскай вобласці. 

«Я лічу вас, — звярнуўся Лукашэнка да Хмеля, — вельмі падрыхтаваным чалавекам, памятаю вашы даклады з Віцебскай вобласці. Вы вельмі добра разбіраецеся ў гэтай тэме. І калі паступіла просьба кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, там не толькі Каранік папрасіў [губернатар Уладзімір Каранік], я падумаў, што, калі вы згодныя, гэта цалкам нармальная пасада. Але, каб вы разумелі, не апошняя. Я вельмі спадзяюся, не апошняя пасада ў вашай кар'еры».

Андрэй Хмель нарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У чэрвені 2020 года стаў міністрам ЖКГ. 

Чытайце таксама:

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3