Дзмітрый Пяскоў. Фота: The Insider

Дзмітрый Пяскоў. Фота: The Insider

«Цалкам зразумела, што гаворка ідзе аб дзеяннях у адказ кіеўскага рэжыму на нашы вельмі эфектыўныя ўдары па адным з цэнтраў прыняцця рашэнняў. Гэты ўдар меў месца ў нядзелю», — заявіў прэс-сакратар Пуціна. Але ён не назваў, пра які «цэнтр прыняцця рашэнняў» ідзе гаворка.

Па словах Пяскова, Уладзімір Пуцін з самай раніцы атрымліваў інфармацыю аб атацы ад Мінабароны, адпаведных ведамстваў, МНС і кіраўнікоў горада і вобласці.

Пуцін не плануе выступаць са зваротам пасля атакі БПЛА, сёння ў яго запланаваная сустрэча з прадпрымальнікамі, як паведаміў Пяскоў.

Ён адмовіўся каментаваць пытанні аб абароненасці сталіцы і аб цэлях дронаў, якія зваліліся ў раёне Рублёўкі.

Пяскова таксама спыталі, ці хвалюе Крэмль, што расіяне пасля пачатку баявых дзеянняў падвяргаюцца такой небяспецы, як атакі беспілотнікаў, абстрэлы Белгародскай вобласці і напады дыверсійных груп. На думку прэс-сакратара, гэтыя інцыдэнты лішні раз дэманструюць «неабходнасць працягу спецыяльнай ваеннай аперацыі і дасягнення пастаўленых мэтаў».

Сёння Масква і Падмаскоўе зазналі самую маштабную атаку дронаў з пачатку вайны ва Украіне. 

Украіна традыцыйна не пацвярджае сваю датычнасць да дыверсій на тэрыторыі Расіі. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0