Пратэст айцішнікаў у 2020 годзе
Пры гэтым за межамі краіны старонка Dev.by адкрываецца і абнаўляецца.
Dev.by — інтэрнэт-выданне пра беларускую ІТ-галіну. Платформа заснаваная ў 2008 годзе і асвятляе ўсе значныя падзеі, якія адбываюцца ў індустрыі або могуць на яе паўплываць.
Спажыўцы навінаў ІТ-індустрыі бурна рэагуюць на чарговы акт цэнзуры, але пры гэтым пасміхаюцца з «кандовых спробаў» уладаў адгарадзіць «айцішнікаў» ад прафесійнай інфармацыі.
«Нічога яны не зробяць: увесь ІТ-сектар карыстаецца службовымі VPN (праграма абыходу блакаваных каналаў), якія наогул ніяк не могуць рэгулявацца законамі Карыстальніцкай дамовы (censored — П. 4.1.2). Таму што VPN у шэрагу выпадкаў забяспечваюць кліенты, якія плацяць грошы, адпаведна, ім глыбока фіялетава да нечых «хацелак». Пустое марнаванне часу…» — патлумачыў на рэдакцыйным форуме адзін з карыстальнікаў.
Нягледзячы на спробы Міністэрства інфармацыі абмежаваць дзейнасць папулярнага інтэрнэт-рэсурсу, у рэдакцыі Dev.by заявілі, што працягнуць працу ў звыклым рэжыме.
Чытайце таксама:
Заблакавалі папулярны гродзенскі сайт Newgrodno.by
Улады заблакавалі доступ да выдання «Інтэкс-прэс»
«Народная Воля» на месяц прыпыняе выхад і не выключае пагрозы поўнага закрыцця





