Аловак Адольфа Гітлера з яго ўласнымі ініцыяламі і словам Eva на канцы невядомага надпісу збоку. Гэта быў падарунак ад Евы Браўн, каханкі Гітлера. Фота: Bloomfield Auctions/Kelvin Boyes/PressEye/PA

Аловак Адольфа Гітлера з яго ўласнымі ініцыяламі і словам Eva на канцы невядомага надпісу збоку. Гэта быў падарунак ад Евы Браўн, каханкі Гітлера. Фота: Bloomfield Auctions/Kelvin Boyes/PressEye/PA

6 чэрвеня на аўкцыёне Bloomfield Auctions у Белфасце будуць прадаваць пасярэбраны аловак, які належаў кіраўніку нацысцкай Германіі Адольфу Гітлеру. Мяркуецца, што гэта быў падарунак ад ягонай каханкі Евы Браўн, які жанчына зрабіла фюрару на ягоны 52-ы дзень нараджэння 20 красавіка 1941 года, незадоўга да нямецкага ўварвання ў СССР.

Аловак збоку мае надпіс на нямецкай мове, які канчаецца на «Eva». Таксама на алоўку добра бачныя літары AH — уласныя ініцыялы Адольфа Гітлера.

«У большасці сваёй асабістая прывабнасць Гітлера падчас яго дыктатуры паходзіла з яго старанна сфармаванага вобразу як бацькі нямецкай нацыі, які ставіў лаяльнасць да сваёй краіны вышэй за асабістыя сувязі. Таму гэты знак кахання ў выглядзе персаналізаванага алоўка ад Евы Браўн дапамагае раскрыць тую асобу, якая стаіць за публічным фасадам Гітлера», — адзначыў Карл Бенет, дырэктар аўкцыённага дома, дзе збіраюцца прадаваць аловак.

Паводле ацэнак, кошт гэтага алоўка будзе вар'іравацца ад 57 да 92 тысяч еўра. Чакаецца, што такой рэччу зацікавяцца калекцыянеры з усяго свету.

Акрамя алоўка, на аўкцыёне таксама будуць прадаваць такія гістарычныя прадметы, як арыгінальную фатаграфію Гітлера з яго ўласным аўтографам і рэдкі рукапісны акт памілавання ірландскіх паўстанцаў з боку брытанскай каралевы Вікторыі, падпісаны ў 1869 годзе.

Чытайце таксама:

Нарэшце прыдумалі, што рабіць з домам, дзе нарадзіўся Гітлер

Музычны каталог Queen можа быць прададзены за ашаламляльную суму — CNN

Знакаміты венецыянскі Гранд-канал цалкам афарбаваўся ў ярка-зялёны. Паліцыя праводзіць расследаванне

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?