Фота: інстаграм ГЦ «Галерэя»
«Кожную пятніцу ў 19:00 да канца лета мы будзем чакаць вас на даху паркінга на танцавальных майстар-класах з выдатнымі выкладчыкамі «Квартал студыі», найстарэйшай школы танцаў Беларусі, якая спецыялізуецца на парных сацыяльных танцах для дарослых», — паведамляецца ў інстаграме «Галерэі».
Арганізатары падкрэсліваюць, што ўзрост, рост, вага і іншыя паказчыкі не маюць значэння, як не мае значэння і тое, ці танцавалі вы калі-небудзь раней.
Першыя заняткі — у гэту пятніцу. Гэта будзе сальса — парны танец, заснаваны на імправізацыі і ўзаемадзеянні.
Майстар-класы бясплатныя. Усё, што неабходна, — гэта зарэгістравацца, бо колькасць месцаў абмежаваная. Запіс будзе адкрывацца па панядзелках па спасылцы ў шапцы профілю.
Такім чынам,
- 02.06 — сальса (парны танец),
- 09.06 — ліндзі хоп (парны танец),
- 16.06 — танга (парны танец),
- 23.06 — блюз (парны танец),
- 30.06 — сола джаз (адзіночны танец).
Збор удзельнікаў адбываецца на першым паверсе ТРЦ каля інфацэнтра (побач з пякарняй «Цьеры»). Калі вы ведаеце дарогу на дах паркінга, то можаце адразу падымацца туды.
Аднак калі будзе ісці дождж, то заняткі прыйдзецца адмяніць.





