Канал ваенкараў піша, што такім чынам была ўзарваная ўкраінская дарога. З кантэксту вынікае, што гэта расіяне падарвалі «шлях ворага, які ён мог бы калісьці паспрабаваць выкарыстаць для нападу». 

Між тым цяпер Украіна ўмацоўвае свае межы з краінамі-суседкамі, у тым ліку мініруе прымежныя тэрыторыі. УСУ рыхтуюцца да контрнаступу.

Манумент «Тры сястры» на стыку меж Беларусі, Расіі і Украіны быў адкрыты ў 1975 годзе ў гонар сяброўства беларускага, рускага і ўкраінскага народаў.

У гэтым месцы, дзе злучаюцца Украіна (Чарнігаўская вобласць), Беларусь (Гомельская вобласць) і Расія (Бранская вобласць) раней праходзілі агульныя святы і афіцыйныя мерапрыемствы. Пасля пачатку вайны супраць Украіны, у якім Расія і Беларусь сталі агрэсарамі, ва Украіне заяўлялі пра жаданне дэмантаваць помнік.

Клас
23
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
5