Паводле адкрытых даных, гэта другая страта кампанента С-400 з пачатку вайны, піша канал «Важные истории». Першая была зафіксавана гэтай зімой у Запарожжы. Мяркуючы па фатаграфіях разбуранага «Трыумфу» з сацсетак, Расія тады страціла пускавую ўстаноўку.

С-400 «Трыумф» быў прыняты на ўзбраенне ў Расіі ў 2007 годзе. Максімальная далёкасць — 400 кіламетраў.

Мінабароны Расіі называе С-400 адным з ключавых элементаў СПА.

Сістэма таксама была пастаўлена ў іншыя краіны: Беларусь, Індыю, Кітай, Турцыю. Пентагон прапаноўваў Анкары перадаць ЗРК С-400 ва УСУ ў абмен на зняцце санкцый у сакавіку 2023 года. Аднак Турцыя адмовілася гэта рабіць.

Клас
53
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1