Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.
У дакуменце гаворыцца, што даплату будуць налічваць у залежнасці ад колькасці вучняў у класе, аднак ёсць умовы.
Кожнаму настаўніку ў залежнасці ад прадметаў, якія ён выкладае, і модуляў устанаўліваецца не менш за 0,5 і не больш за тры аплатныя гадзіны на тыдзень з разліку на норму гадзін педагагічнай нагрузкі за стаўку (20 гадзін на тыдзень).
Вызначаць колькасць дадатковых аплатных гадзін будуць па напаўняльнасці класаў на пачатак навучальнага года.





