Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У прыватнасці, дакументам вызначаны парадак прыняцця членамі таварыства рашэння аб уключэнні яго тэрыторыі ў межы населенага пункта або ўтварэння новага населенага пункта на яго аснове.

Таксама ўказам уводзіцца магчымасць перадачы на баланс дзяржаўных энергазабяспечвальных арганізацый высакавольтных электрасетак таварыстваў. Праз гэта члены таварыстваў змогуць прымяняць тарыф на электраэнергію як для жыллёвага фонду.

Акрамя таго, указам зменены падыходы да фарміравання памераў членскіх унёскаў. Наяўныя нормы аб іх спагнанні без залежнасці ад памераў зямельных участкаў скарэктаваныя, і зараз таварыствы змогуць прымаць рашэнні па гэтых пытаннях самастойна.

Таксама мясцовым уладам далі права самі прызначаць старшыню праўлення таварыства ў выпадку яго працяглай адсутнасці.

Чытайце таксама:

Колькі цяпер у Беларусі пустых хат?

Ці можна вывесці дачу ў індывідуальную жыллёвую забудову і як не памыліцца з выбарам лецішча

Урад вызначыў спіс паселішчаў і садовых таварыстваў, дзе нельга будзе купіць участак зямлі

«Тут такія прыгожыя кветнікі, а не гэтыя сумныя газоны з туямі». Лецішчы ў старых садовых таварыствах маюць свае перавагі 

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
4