Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў Яне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Дзяўчыну затрымалі 6 красавіка 2023 года. Да суда яе ўтрымлівалі пад вартай.

Яна Цэгла — пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў ЛіМе («Літаратура і мастацтва») журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва «Маскарад», піша «Вясна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11