Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін

Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін

— Мы правялі з'езд, і ў пятніцу маем намер адправіць дакументы ў Мінюст, — сказаў Сяргей Іванавіч. — Апошні тэрмін — 2 чэрвеня, таму мы не спяшаемся, час ёсць. Мы падрыхтавалі пратакол нашага нядаўняга з'езда — яго таксама трэба прыкладаць, іншыя дакументы і ў пятніцу ўсе адправім па пошце.

Сяргей Калякін заявіў, што персанальныя звесткі не выдаюцца.

«Дзяржава, калі запытвае ў вас персанальныя даныя, лічыць, што з'яўляецца як бы аператарам і не падпадае пад устаноўленыя ёй жа правілы. Хоць ёсць норма, што персанальныя даныя можна распаўсюджваць і апрацоўваць толькі са згоды самога чалавека. Не ўсе сябры нашай партыі хочуць, каб Мінюст ведаў іх адрас, месца працы, тэлефоны… Наогул, я лічу, што ўлада з перарэгістрацыяй палітычных партый робіць вялікую дурасць, наступствы якой выявяцца праз некаторы час…» — тлумачыць палітык.

Дакументы на рэгістрацыю падала наваспечаная партыя «Белая Русь», праўладная Камуністычная партыя. Учора беларуская партыя «Зялёныя» заявіла, што падае дакументы на перарэгістрацыю таксама без персанальных звестак.

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1