Уладзіслаў Беладзед. Фота: яго старонка «Укантакце»

Уладзіслаў Беладзед. Фота: яго старонка «Укантакце»

Уладзіслава затрымалі ўчора.

З відэа сілавікоў становіцца ясна, што яго абвінавачваюць у каментарах супраць сілавых структур Беларусі. Да прыкладу, цытуецца каментар, дзе Уладзіслаў прапануе ліквідаваць ГУБАЗіК, і тое, дзе ён кажа, што «міліцыянты заслугоўваюць пажыццёвага за свае злачынствы». За гэта яму пагражаюць артыкулам за «распальванне варожасці і варажнечы».

На відэа мужчына выглядае моцна падаўленым, а момантамі нават плача.

Таксама сілавікі апублічваюць моманты яго прыватнага жыцця.

Нагадаем, Уладзіслаў Беладзед — каталіцкі семінарыст, які праходзіў практыку ў Мінскім архікафедральным касцёле. У 2020-м мужчына падтрымаў рух за свабодныя выбары і публічна маліўся за мір у Беларусі.

Яго імя ўзгадваецца ў шэрагу «рускамірскіх» артыкулаў пра сувязь беларускага каталіцтва і арганізатараў пратэстаў (да прыкладу, у артыкуле «Каталікі і польская подбіўка беламайдана» ад так званага «Фонду стратэгічнай культуры»).

Тыдзень таму пачаўся віток рэпрэсій супраць беларускіх святароў. Сярод затрыманых уніяцкі святар Алесь Шаўцоў, ксёндз Андрэй Кулік з Мёраў і ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Мёрскага раёна. Пасля стала вядома, што Алесь Шаўцоў атрымаў 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Папа Францішак: Фінансавыя скандалы шкодзяць добраму імені Касцёла

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
65