«Не прапусці свой шанец прайсці навучанне ў Белгарадзе!» — заклікае ўніверсітэцкі канал і суправаджае паведамленне знакам «агонь».

Прайсці навучанне ў Белгародскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце запрашаюць студэнтаў 2 і 3 курсаў юрыдычнага, гуманітарнага, фінансава-эканамічнага факультэтаў, факультэтаў інфармацыйных тэхналогій і кампʼютарных навук і электронікі.

Навучанне — восеньскі семестр 2023/2024 навучальнага года, пішуць у канале Полацкага ўніверсітэта.

Прыфрантавая Белгародская вобласць цяпер знаходзіцца пад рэгулярнымі абстрэламі, а горад Шабекіна ўлады рыхтуюць да эвакуацыі.

Чытайце таксама:

Губернатар Белгародскай вобласці знайшоў рашэнне праблемы абстрэлаў рэгіёна. І гэта не сканчэнне вайны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?