Сяргей Сацук. Фота: «Наша Ніва»

Сяргей Сацук. Фота: «Наша Ніва»

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Атрыманне хабару» (арт. 430), «Распальванне варожасці» (арт. 130), «Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426).

У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама журналісту прызначылі штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12 384 беларускіх рублёў.

Адбывае пакаранне Сяргей Сацук у калоніі №15 г. Магілёва…

— Адна з апошніх навін — брата перавялі на лёгкую працу, пра гэта ён паведаміў у лісце, — кажа Аляксандр Сацук. — У Сяргея ёсць сур’ёзныя захворванні, але, тым не менш, спачатку яго прызначылі на цяжкую працу, як абсалютна здаровага чалавека. Цяпер я дакладна не ведаю, якую работу выконвае Сяргей, але ўсё-такі не металалом цягае.

Паведамляе таксама, што апошнім часам «крыху лягчэй стала з сэрцам», хаця прыступы ўсё роўна здараюцца практычна кожны дзень.

— Ён знаходзіцца пад назіраннем турэмных медыкаў?

— Наведваецца да доктара, той выпісвае рэцэпты на пэўныя лекі.

— Ці ўсе лісты даходзяць да Сяргея?

— З маці і жонкай у іх перапіска нармальная, але вось не ведаю, ці даходзяць мае пасланні.

— Ці магчыма спатканне з блізкімі?

— У гэтым месяцы жонка Сяргея разлічвае на доўгатэрміновае спатканне, калі нічога не зменіцца. Яно запланаванае і, будзем спадзявацца, адбудзецца. А вось тэлефонны званок чамусьці адмянілі, не далі брату патэлефанаваць на гэтым тыдні.

— Суд прызначыў Сяргею вялікія грашовыя штрафы…

— Грошы ўжо сабралі, і штраф цалкам аплачаны.

Падтрымайце Сяргея: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Віктаравіч Сацук 

Чытайце таксама:

Жонка журналіста Сяргея Сацука: Перадаём у СІЗА лекі, бо ў яго ішэмічная хвароба сэрца

Пра крыніцы ў КДБ і Юрыя Зісера, фантастычныя раманы і слёзы жонкі: шчырая гутарка з Сяргеем Сацуком

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8