«Учора падчас праверкі салона прыгажосці адна работніца сферы паслуг так перахвалявалася, што пакінула сваё працоўнае месца праз акно. Балазе, установа размешчаная на першым паверсе», — расказалі Tochka.by у падатковай.

Выявілася, што ў салоне аказвалі медыцынскія паслугі без дазволу на тое Міністэрства аховы здароўя — рабілі лазерную эпіляцыю.

«Паважаныя бізнэсоўцы, мы разумеем, што салон прыгажосці без пакета медыцынскіх паслуг — гэта як рэстаран без віннай карты, але, прымаючы рашэнне аб аказанні медыцынскіх паслуг, не палічыце за працу звярнуцца ў Міністэрства аховы здароўя па адпаведны дазвол», — нагадалі ў падатковай інспекцыі.

Днямі ўпраўленне аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па Мінску зазірнула і ў іншыя салоны прыгажосці. І знайшлі там адно з самых частых парушэнняў — утойванне наяўнай выручкі. Цяпер трэба будзе выявіць кола ўцягнутых асоб.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3