У інстаграме Сенін апублікаваў дзве працы. Фатаграфію першай фігуркі — танка — мастак выклаў 9 мая. У подпісы ён напісаў: «Са святам! З Днём Перамогі!» — і паставіў хэштэг #нетвойне.

Праз некалькі дзён у акаўнце Сеніна з'явілася другая праца «Салдат поспеху» — фігурка чалавека ў касцы. 

«Афганістан, потым дзве чачэнскія войны. Гэта ўжо чацвёртая вайна, якую я застаў, атрымоўваецца. Сцэнары не ідэнтычныя, вядома, але паралеляў досыць. Чамусьці людзі не жадаюць счытваць гэтыя паралелі і вераць у тое, што ім льюць у вушы Салаўёў і Скабеева. <…>

Калі ўжо ў іх адкрыюцца вочы?! Калі яны зразумеюць, што ў гэтых войнах яны проста фарш», — падпісаў фатаграфію мастак.

«Я вырашыў выбраць фарш у якасці матэрыялу як просты і зразумелы візуальны вобраз — гэта метафара ўзаемаадносін улады і народа, дзе людзі — гэта расходны матэрыял і фарш на вайне.

Я лічу, што жыццё не павінна быць разменнай манетай у палітычных гульнях. Людзі становяцца інструментам, а каштоўнасць чалавечага жыцця зведзеная да нуля. Для мяне быць мастаком — гэта пошук цікавай формы для выказвання. У сваіх працах я задаю пытанні ў іранічнай форме, а кожны ўбачыць свой сэнс сам», — расказаў ён выданню «Бумага».

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0