З 29 красавіка па 6 мая Гундара ўжо ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён аглух. Пасля выхаду яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку, да яго часткова вярнуўся слых.

Спагнанне Гундару вынеслі яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі праз адсутнасць вольнага месца.

Палітзняволены Уладзімір Гундар — фігурант «справы Аўтуховіча» — быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі па апошнім прысудзе адбудзецца 6 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8