Беладзед быў затрыманы 31 мая 2023 года. Паводле «Хрысціянскай візіі», ён падвергнуўся «бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню». Родныя на судзе звярнулі ўвагу на сляды збіцця.

Верніка прымусілі запісаць відэа, дзе ён выглядаў прыгнечана. У прапагандысцкім відэа пра яго выказваліся ў зневажальным тоне, прымушалі агаворваць сябе, а таксама дэманстравалі фота і відэа, скіраваныя на дыскрэдытацыю яго ў вачах вернікаў.

У папярэдніх паведамленнях Беладзеда называлі семінарыстам. Аднак курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі выступіла з адмысловай заявай, у якой зняпраўдзіла гэта.

У заяве таксама паведамлялася, што ў сувязі з распаўсюджанай інфармацыяй у сродках масавай камунікацыі, Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачала кананічнае расследаванне.

Тыдзень таму пачаўся віток рэпрэсій супраць беларускіх святароў. Сярод затрыманых уніяцкі святар Алесь Шаўцоўксёндз Андрэй Кулік з Мёраў і ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Мёрскага раёна. Пасля стала вядома, што Алесь Шаўцоў атрымаў 15 сутак арышту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
12