Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

Арына Сабаленка. Фота: Rob Prange / Keystone Press Agency

У першым сэце беларуска вяла 5:0, потым аддала пяць геймаў (5:5), справа дайшла да тай-брэйку, у выніку Арына перамагла — 7:6 (7:5). Другі сэт таксама не абышоўся без цяжкасцяў, але беларуска перамагла — 6:4.

У чвэрцьфінале Сабаленка згуляе з украінкай Элінай Світолінай, якая перамагла сёння расіянку Дар’ю Касаткіну — 6:4, 7:6. 

Месяц таму на турніры ў Мадрыдзе Світоліна прайграла Аляксандры Сасновіч і адмовілася ад традыцыйнага поціску рукі. Яна тады накіравалася да суддзі на вышцы, паціснула яму руку і пайшла да сваёй лаўкі, на Сасновіч нават не глянуўшы.

Два з паловай гады таму, у студзені 2021 года, Світоліна была пятая ў сусветным рэйтынгу, а Сабаленка — сёмая. Зараз Арына займае другое месца, саступаючы толькі Ізе Свёнтак, а Світоліна — 192-я (у яе быў перапынак на замужжа і нараджэнне ў кастрычніку 2022 года дачкі Скай).

Найлепшым дасягненнем беларусак на «Ралан Гарос» быў паўфінал Вікторыі Азаранка ў 2013 годзе.

Чытайце таксама:

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паказала свой найлепшы вынік за чатыры гады і ўзяла бронзу

Станіслаў Драгун абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Ён быў у «чорным спісе» Мінспорту

Бензема пакідае «Рэал»

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4