Карыстальнікі сацсетак пішуць пра візіт у Грузію «кадыраўцаў». Паведамляюць, што аўтамабіль з такімі ж нумарамі можна заўважыць у старым інстаграм-допісе бізнэсоўца Асланбека Ахметханава, піша «Рэха Каўказа».

Ахметханаў — уладальнік кампаніі «Поўдзень-нафта». У 2020 годзе яго асудзілі да года ўмоўна за незаконную банкаўскую дзейнасць. Крыніцы пацвердзілі сувязь Ахметханава са злачынным светам. Паведамлялі, што ён чачэнскі аўтарытэт па мянушцы Чорт.

У красавіку 2020 года кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, муфтый і высокапастаўленыя чыноўнікі рэспублікі прыехалі да Асланбека Ахметханава і адчыталі яго за распіццё спіртнога ў кампаніі жанчын. Ахметханаў папрасіў прабачэння ў эфіры дзяржаўнай тэлекампаніі.

У часе размовы з Ахметханавым Кадыраў запатрабаваў ад бізнэсоўца распавесці пра куплю нейкай зброі. Таксама Кадыраў нагадаў, як сын Ахметханава ўчыніў бойку падчас першынства Расіі па вольнай барацьбе.

Пакуль невядома, ці наведаў Грузію сам Ахметханаў. Грузінскія ўлады інфармацыю, якая абмяркоўваецца ў сацсетках і СМІ, пакуль не каментавалі.

Паводле інфармацыі «Мтавары», «кадыраўцы» знаходзіліся ў Грузіі цягам некалькіх дзён і ўжо пакінулі краіну праз грузіна-турэцкую мяжу.

Як піша сайт «Кавказ.Реаліі», пра магчымую паездку акружэння Рамзана Кадырава ў Турцыю таксама 31 мая заявілі ў чачэнскіх апазіцыйных тэлеграм-каналах. Праз дзень камандзір палка паліцыі імя Ахмата Кадырава Замід Чалаеў апублікаваў скрыншот пазначанага на карце гатэля Concorde De Luxe Resort у турэцкай Антальі, як мяркуецца, намякаючы на сваю прысутнасць там.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
24