Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі на месцы злачынства пры атрыманні хабару службовую асобу аднаго з градаўтваральных прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці (якога, не ўдакладняецца), паведамляе прэс-служба МУС.

У мінулым годзе завод выставілі на таргі, пасля чаго адзін з патэнцыйных інвестараў захацеў яго купіць. Антыкрызісны кіраўнік прапанаваў знізіць кошт лота на 50% за ўзнагароджанне ў 1,25 мільёна рублёў. Атрымаўшы згоду, ён пачаў актыўныя дзеянні: адразу пасля заканчэння чарговых таргоў прызначаліся і праводзіліся новыя. Гэта дазволіла за паўгода знізіць афіцыйную цану практычна да патрэбнага ўзроўню.

У канцы мая ў сталічным гатэлі адбылася сустрэча мужчыны з прадстаўніком інвестара. Пры атрыманні часткі хабару памерам 50 тысяч рублёў 62-гадовага мужчыну затрымалі.

Берасцеец працаваў антыкрызісным кіраўніком з 2016 года. Яму належыць дарагая нерухомая маёмасць у Мінску і Брэсце, а таксама аўто прэміяльнага ўзроўню. Пры ператрусе знойдзена больш за 150 тысяч даляраў гатоўкай.

Следчымі заведзена крымінальная справа, мужчына арыштаваны. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1