Ілюстрацыйнае фота: старонка Мінабароны Расіі ў фэйсбуку

Ілюстрацыйнае фота: старонка Мінабароны Расіі ў фэйсбуку

«ФСБ завезла ў Мелітопаль атрады навучаных шпіёнаў», — распавёў украінскі мэр горада Іван Фёдараў.

Пра тое, што ў горадзе можна спакойна выказваць сваё меркаванне, гаворка не ідзе ўжо даўно, напісаў Фёдараў.

«А цяпер яшчэ ў розных раёнах горада спецыяльна навучаныя «нелюдзі» вышукваюць патрыятычна настроеных грамадзян», — дадаў ён.

«З якой мэтай гэта робіцца і што можа чакаць нашых людзей, застаецца толькі здагадвацца», — канстатаваў мэр Мелітопаля.

Апошнім часам расіяне актывізавалі пошук партызанаў і падпольшчыкаў у акупаваным горадзе, які быў захоплены РФ у першыя дні ўварвання ў сакавіку 2022 года. Так, яны пачалі развешваць па горадзе відэакамеры, а таксама працягваюць выкрадаць цывільных у пошуках «тэрарыстаў» і партызанаў, піша «РБК-Украіна».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36