У Харкаве паставілі помнік загінулым ва Украіне дзецям

У Харкаве паставілі помнік загінулым ва Украіне дзецям

З 24 лютага 2022 года ва Украіне больш за 1005 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, піша «Украінская праўда».

Па даных ювенальных пракурораў, 387 дзяцей лічацца зніклымі без вестак.

Адзначаецца, што лічбы не канчатковыя, бо працягваецца работа па ўстанаўленні колькасці пацярпелых у месцах вядзення баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў наступных абласцях:

  • Данецкай — 464;
  • Харкаўскай — 283;
  • Кіеўскай — 128;
  • Херсонскай — 105;
  • Запарожскай — 91;
  • Мікалаеўскай — 89;
  • Днепрапятроўскай — 80;
  • Чарнігаўскай — 71;
  • Луганскай — 67.

Таксама 19 505 дзяцей былі дэпартаваныя ў РФ, з іх 13 244 — знойдзеныя, а 371 дзіця вернута дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1