Олаф Шольц. Фота: AP

Олаф Шольц. Фота: AP

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц назваў падрыў Кахоўскай ГЭС «новым вымярэннем» вайны РФ супраць Украіны. Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта ён заявіў на форуме ў Берліне.

Канцлер пазбег адкрытага ўскладання адказнасці за падрыў на Расію, але пазначыў, што ёсць прыкметы расійскай датычнасці.

Шольц дадаў, што Расія заўсёды атакуе грамадзянскія аб'екты: гарады, вёскі, лякарні, школы, аб'екты інфраструктуры.

«Вось чаму так важна, каб мы падтрымалі Украіну фінансава, але таксама і пастаўкамі зброі», — падкрэсліў ён.

Раніцай 6 чэрвеня аператыўнае камандаванне «Поўдзень» паведаміла, што расейцы ўзарвалі Кахоўскую ГЭС, пасля чаго пацвердзіла гэтую інфармацыю. Кіраўнік Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін паведаміў, што пачалася эвакуацыя мясцовага насельніцтва з небяспечных раёнаў.

Чытайце таксама:

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0