Любоў Разановіч. Фота: sb.by
Праваслаўнага святара Сяргея Разановіча, ягоную жонку Любоў і сына Паўла затрымалі 1 снежня 2020 года.
Іх абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў. 17 кастрычніка 2022 года Гродзенскі абласны суд агучыў прысуд: Любові — 15 гадоў калоніі, Сяргею — 16 гадоў калоніі, а Паўлу — 19 гадоў калоніі. Старэйшы іх сын Арцём з дзяцінства мае інваліднасць — ён недзеяздольны.
Павел Разановіч. Фота: Grodnonews.by
Нядаўна палітзняволеных перавялі ў калоніі. Цяпер іх можна падтрымаць толькі лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі, як нагадвае «Вясна».
Адрасы для падтрымкі:
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Анатольевіч Разановіч
ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Любоў Аляксандраўна Разановіч
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Сяргеевіч Разановіч
Чытайце таксама:
Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды 12 фігурантам справы
Што гавораць прыхаджане пра праваслаўнага бацюшку Сяргея Разановіча, якога затрымалі за «тэрарызм»





