Фота: УНІАН
На левым беразе Херсоншчыны акупанты адцягнулі свае падраздзяленні на 5-15 км у залежнасці ад разліву вады. Гэта ўскладніла магчымасць ворага тэрарызаваць правабярэжную Херсоншчыну з мінамётаў, аднак пакуль не паўплывала на абстрэлы з артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню і ўдары авіябомбамі, піша УНІАН.
Як паведаміла ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафону кіраўніца Аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сіл абароны «Поўдня» Наталля Гумянюк, цяпер сітуацыя на Херсоншчыне складаная.
Паводле яе слоў, нават у гэтых умовах вораг працягвае абстрэльваць правы бераг і тэрарызаваць мірнае насельніцтва нават ва ўмовах гуманітарнай эвакуацыі.
«Адсочваючы сітуацыю з паводзінамі ворага на левым беразе, можа канстатаваць, што яны адцягваюць свае падраздзяленні, пачалі яны гэты рух за некалькі дзён да гэтага тэракта, і мы ўсведамлялі, што яны рыхтуюцца», — сказала Гумянюк.
Так, расейцы адышлі на адлегласці ад 5 да 15 км ад сваіх папярэдніх пазіцый у залежнасці ад разліву вады.
Прэс-сакратарка сіл абароны «Поўдня» ўдакладніла, што цяпер магчымасць акупантаў тэрарызаваць правабярэжную Херсоншчыну з мінамётаў ускладненая праз павелічэнне адлегласці, аднак гэта пакуль не паўплывала на абстрэлы з артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню і ўдары авіябомбамі.
Нагадаем, што ноччу 6 чэрвеня расейцы здзейснілі падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС.
Праз падрыў адбылося значнае вызваленне вады, якая затапіла дзясяткі навакольных населеных пунктаў і тэрыторый на дзясяткі кіламетраў вакол. Большая частка затопленых тэрыторый цяпер знаходзіцца пад акупацыяй. Акупанты не дапамагаюць украінцам на захопленых тэрыторыях і не праводзяць эвакуацыю насельніцтва з падтопленых вёсак і пасёлкаў.





