Жыхарка Мінска ўзяла ў гіпермаркеце вазок, у якім ляжаў чужы кашалёк, пра гэта паведамляе сталічная міліцыя.
«У Заводскае РУУС сталіцы па дапамогу звярнуўся мінчук. Мужчына прыходзіў у гіпермаркет, дзе ў таварным вазку пакінуў сумку з кашальком, у якім знаходзілася больш за 10 000 рублёў», — паведамляе міліцыя.
Міліцыі спатрэбілася менш за суткі, каб затрымаць 48-гадовую жанчыну, якая скрала грошы. Патраціць іх жанчына не паспела. Усе грошы вярнулі ўладальніку.
Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж.





