Фота: БелТА
Наведвальнікаў комплексу таксама чакае відовішчная рэканструкцыя бою афганскай вайны.
Паведамляецца, што для гасцей будуць працаваць разнастайныя інтэрактыўныя зоны. Любы ахвотны зможа праверыць свае веды ў гістарычнай віктарыне, прадэманстраваць трапнасць у стральбе з пнеўматычнай зброі і праверыць свае сілы ў кіданні гранат.
У наведвальнікаў будзе магчымасць сабраць і разабраць зброю, прыняць удзел у іншых майстар-класах. Самых актыўных удзельнікаў узнагародзяць дыпломамі і прызамі.
Акрамя таго, у гэты дзень на «Лініі Сталіна» арганізуюць катанні на верталёце Мі-2, танку ПТ-76 і БМП-1.





