Прынамсі сем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі нажавыя раненні ў выніку нападу ў горадзе Ансі на ўсходзе Францыі. Мужчына, узброены нажом, накінуўся на групу дзяцей ва ўзросце каля трох гадоў у 9:45 раніцы ў парку ля гарадскога возера, пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен напісаў у твітары, што нападнік «арыштаваны дзякуючы хуткай рэакцыі сіл бяспекі».

Паводле звестак тэлеканала BFMTV і агенцтва AFP, якія спасылаюцца на крыніцы ў паліцыі, мужчына расказаў, што ён сірыйскі бежанец, які шукае прытулку ў Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9