Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У пятніцу ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі, а на паўднёвым усходзе ў многіх раёнах кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы, у паўднёвых раёнах — моцныя дажджы. Ноччу +9..+15°С, месцамі +6..+8°С, максімальная тэмпература днём +24..+29°С, месцамі на поўначы +20..+23°С. У Мінску +26..+28°С.

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём месцамі на паўднёвым усходзе навальніцы і моцныя дажджы. Уначы ад +7°C на поўначы і да +16°C на поўдні, днём +16..+23°С, на захадзе да +25°С. У Мінску +22°С.

У нядзелю краіна акажацца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, у паўднёвых раёнах захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераважна без ападкаў, толькі на поўдні краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні, парывісты, удзень месцамі моцны, парывісты. Ноччу +5..+11°С, на поўдні да +13°С; максімальная тэмпература днём +15..+22°С. У Мінску +20°С.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0