Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня сустрэўся з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — сяброў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

На ёй Лукашэнка зноў расказаў, што СНД — у коле ворагаў, самы галоўны з іх — гэта ЗША.

«Для амерыканцаў важна паставіць на калені Еўропу. Яны ім пакажуць, што такое ўводзіць еўра супраць даляра. Гэта таксама зразумела. І еўра пачало адваёўваць у свой час месца пад сонцам. Гэта амерыканцам не трэба. А фінансы — крывяносная сістэма».

Паводле Лукашэнкі, праз гэта ЗША пачалі ціснуць на Еўропу і цяпер хочуць раздзяліць яе. «Адгарадзіць яе ад нас. Ад Балтыкі да Чорнага мора праз Польшчу, Украіну. З Беларуссю не атрымалася: была задума гэты санітарны кардон пабудаваць ад Смаленска і ніжэй на Балтыку. Але цяпер узбройваюць Польшчу і Украіну. Але трэба, каб Украіна перамагла. Гэта іх залатая мара. Вось задума», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама падзяліўся сваім намерам прапанаваць прэзідэнту Расіі выбудаваць праграму дзеянняў, «своеасаблівы план унутранага развіцця тэрыторый».

«З досведу Савецкага Саюза вы памятаеце: мы пад прыгнётам былі, ніхто нас не шкадаваў, нас спрабавалі задушыць. Але мы, у нейкім сэнсе замкнёныя ў сваіх межах, выдатна працавалі, былі самадастатковымі. Трэба разумець, што і Беларусь, і Расія — мы павінны гэтую прастору адбудаваць, выбудаваць планы, каб мы маглі быць самадастатковымі, каб нас праз даляр, яшчэ нейкую валюту не ставілі пастаянна на калені. Нам трэба выпрацаваць план унутранага развіцця нашай прасторы, перш за ўсё Расіі і Беларусі, раз ужо мы ў адной лодцы», — сказаў Лукашэнка.

Сёння стала вядома, што заўтра Лукашэнка зноў ляціць на сустрэчу з Пуціным. 

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
25