Справу разглядала суддзя Іна Клышпач, абвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Антон Глінскі, пра гэта піша «Вясна».

Павел Янчук родам з Камянецкага раёна, але жыў у Брэсце. Да суда Паўла змясцілі пад варту.

Па версіі абвінавачвання, Павел Янчук 17 красавіка 2022 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале «Рэальная Беларусь» напісаў абразлівы каментар ад імя карыстальніка Canna Steinfeldgrubber на адрас Лукашэнкі.

Прысуд — пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?