Фелісьен Кабуга

Фелісьен Кабуга

Фелісьен Кабуга — бізнэсовец, які валодаў чайнымі плантацыямі. Ён быў сузаснавальнікам «Вольнага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», якое стала рупарам прапаганды падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Падчас яго, па розных ацэнках, загінулі ад 500 тысяч да 1,1 мільёна чалавек.

У створаным Кабугам «Радыё тысячы пагоркаў» працавалі толькі прадстаўнікі народа хуту. У эфірах тлумачылі, як трэба забіваць, раздзяляць, гвалтаваць народ тутсі, а акрамя таго, агучваліся пайменныя спісы, каго неабходна было забіць, і месцы, дзе хаваліся тутсі. Таксама Кабугу абвінавачваюць у тым, што ён узброіў апалчэнне хуту, якое высочвала і забівала тутсі.

Кабуга збег з Руанды ў 1994 годзе і жыў па падробленых дакументах спачатку ў Афрыцы, а пазней — у Францыі. У 1997 годзе Міжнародны трыбунал выставіў яму абвінавачванні ў падбухторванні да генацыду і злачынствах супраць чалавечнасці, але 26 гадоў Кабугу не маглі знайсці. Затрымалі яго ў 2020 годзе ў прыгарадзе Парыжа.

У 2022-м у Гаазе над Фелісьенам Кабугам пачаўся суд, аднак прысуд яму вынесены не будзе. Суд ААН, грунтуючыся на інфармацыі ад медыкаў, прыняў рашэнне, што праз дэменцыю 90-гадовы абвінавачаны больш не здольны ўдзельнічаць у пасяджэннях і нават не можа толкам даглядаць сябе.

«Судовая палата лічыць, што спадар Кабуга больш не можа паўнавартасна ўдзельнічаць у судовым працэсе па яго справе», — гаворыцца ў пастанове Міжнароднага рэшткавага механізму для крымінальных трыбуналаў (IRMCT).

Пасяджэнні суда працягнуцца для вызначэння праўды і ступені віны падсуднага, але прысуд вынесены не будзе.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі дзяржбяспекі Мілошавіча атрымалі па 15 гадоў. Гэта апошняя вялікая справа трыбунала па Югаславіі

Зяленскі ў Гаазе: Мы ўсе хочам бачыць тут іншага Уладзіміра

Герою фільма «Гатэль «Руанда» далі 25 гадоў турмы за сувязі з тэрарыстамі

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
29