Уладзімір Галоўчанка. Фота: БелТА

Уладзімір Галоўчанка. Фота: БелТА

Нягледзячы на значны санкцыйны ціск, які адбіўся на чвэрці галін эканомікі Беларусі, Беларусі ўдалося адаптавацца да яго за шэсць месяцаў і выбудаваць антыкрызіснае кіраванне, заявіў прэм'ер.

Узаемадзеянне ў фарматах СНД і ЕАЭС дапамагло нівеляваць негатыўны эфект ад страты рынкаў экспарту ў недружалюбных краінах.

Таксама Галоўчанка акрэсліў асноўныя напрамкі сумеснай работы краін ЕАЭС, на якіх прапануецца засяродзіцца ў далейшым.

Сярод іх:

  • пашырэнне ўзаемнага гандлю;
  • развіццё транспартна-лагістычных сувязяў, у тым ліку за кошт калідора «Поўнач — Поўдзень»;
  • фінансавая падтрымка прамысловай кааперацыі;
  • лічбавізацыя;
  • харчовая бяспека.

«Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў. Знаходзіць такія злабадзённыя і ўзаемавыгадныя рашэнні ўнутры саюза — гэта наш унутраны выклік, які мы можам пераадолець толькі праз кансалідацыю сумесных намаганняў. Наша сіла ў адзінстве мэт і траекторыі развіцця», — заявіў кіраўнік урада Беларусі.

Чытайце таксама:

Галоўчанка выпраменьвае аптымізм: санкцыі аказваюць прамы блакуючы ўплыў толькі на 25% эканомікі Беларусі

Галоўчанка распавёў, аб чым марыць больш за ўсё

Эканоміка перадусім — Наталля Качанава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1