Ігар Белаш

Ігар Белаш

Стала вядома пра вызваленне з месцаў пазбаўлення волі траіх палітычных зняволеных — жыхароў Гомельскай вобласці: Ігара Белаша, Кірыла Пятрэнкі, Івана Чарнаморчанкі, піша «Гомельская вясна».

Ігар Белаш са Жлобіна быў асуджаны ў канцы лістапада 2021 года ў судзе Жлобінскага раёна. Суддзя Яўген Ерафееў прысудзіў яму 1,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Кірыл Пятрэнка, жыхар Гомеля, які ў маі 2022 года быў асуджаны суддзёй Святланай Мажэйкай суда Веткаўскага раёна і прыгавораны да 1 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Іван Чарнаморчанка таксама быў асуджаны ў маі 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля. Суддзя Аляксандр Мохараў прысудзіў яму 1 год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Усе асуджаныя былі пакараныя па ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1