Клуб «Містар Кот» прадстаўляе самую маштабную і яркую выставу года, якая пройдзе ў мінскім Палацы спорту 10 і 11 чэрвеня пад эгідай Сусветнай федэрацыі катоў, піша Tochka.by.

У прасторнай зале плошчай 2000 кв. м пад адным дахам збярэцца 300 катоў 40 парод, пераможцы і прызёры шматлікіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў і праектаў, а таксама найлепшыя каты, коткі і кацяняты разнастайных парод і афарбовак ад вядучых заводчыкаў з усіх абласцей Беларусі і іншых краін.

Вас чакае цікавае і яркае падарожжа ў дзіўны свет катоў, забаўляльная шоу-праграма, арыгінальны інтэрактыў з катамі, знаёмства і сэлфі з сапраўдным Чэшырскім катом — талісманам выставы, конкурсы і прыемныя сюрпрызы для гледачоў!

У вялікай праграме выставы:

  • займальны паказ удзельнікаў,
  • прэзентацыя рэдкіх і экзатычных парод катоў,
  • шматлікія рынгі і шоу дарослых катоў і кошак, юніёраў і кацянят,
  • конкурс прыгажосці «Містар Кот і міс Кошка»,
  • прэзентацыя элітных катоў, чэмпіёнаў свету і Еўропы,
  • цікавыя майстар-класы па пародах котак ад экспертаў-фелінолагаў,
  • святочная забаўляльная праграма для гледачоў,
  • выбар найлепшага ката выставы, уладальніка Гран-пры 2023 года;
  • бэбі-салон кацянят — магчымасць знайсці сабе пухнатае шчасце.
Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2