Скідзельскі камбінат. Фота: Яндэкс-карты

Скідзельскі камбінат. Фота: Яндэкс-карты

9 чэрвеня ў cудзе Гродзенскага раёна прайшло пасяджэнне аб змякчэнні пакарання і перавядзенні Кулікоўскага на «хатнюю хімію». Суддзя — Віталь Сініла. Вынікі пасяджэння пакуль невядомыя, піша Hrodna.life.

Раней Кулікоўскага прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 430 КК «Атрыманне хабару». Таксама экс-кіраўнік павінен быў выплаціць штраф 500 базавых велічынь, тады — 14 500 рублёў. Ён на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў.

Пра тое, што абвінавачаны па справе — былы намеснік гендырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Сяргей Кулікоўскі, пісаў Sputnik.by. Кіраўніка затрымалі ў ліпені 2020.

На камбінаце ён адказваў за набыццё і перапрацоўку цукровых буракоў і сырцу. Следчыя налічылі 16 фактаў атрымання хабараў на суму звыш 16 000 рублёў з 2015-га па ліпень 2020 года. Яму перадавалі грошы за садзейнічанне ў заключэнні выгадных дагавораў перавозак цукровых буракоў і забеспячэнне пастаяннага супрацоўніцтва з акцыянерным таварыствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4