Фото: innenministerium.bayern.de

Фото: innenministerium.bayern.de

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на чацвер 8 чэрвеня, у прамежак часу з 01:00 да 07:00. Пакуль кіроўца спаў, прыпаркаваўшы фуру на стаянцы на вуліцы Даймлерштрасэ, зламыснік прарэзаў адтуліну ў тэнце паўпрычэпа і выцягнуў з яго частку грузу.

Паводле папярэдніх звестак, злачынцам мог быць мужчына, апрануты ў чорную куртку, сінія джынсы, шэрую бейсболку і карычневыя чаравікі з белымі шнуркамі. Паліцыя просіць магчымых сведак падзяліцца інфармацыяй для вышуку і затрымання правапарушальніка.

Чытайце таксама:

У Германіі беларус загінуў, вучачы дзяўчыну плаваць на возеры

У Германіі затрымалі беларуса з крадзенымі шынамі

У Германіі затрымалі беларуса за перавозку мігрантаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3